The words you are searching are inside this book. To get more targeted content, please make full-text search by clicking here.

Інфрамацыйна-турыстычны даведнік

Discover the best professional documents and content resources in AnyFlip Document Base.
Search
Published by vas.oksana72, 2021-04-19 09:28:13

Інфрамацыйна-турыстычны даведнік

Інфрамацыйна-турыстычны даведнік

Упраўленне адукацыі
Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”

рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый)
(этнаграфічная экспазіцыя народнага гісторыка-краязнаўчага музея)

Намінацыя: “У аб’ектыве – музейная старонка”

Інфармацыйна-турыстычны даведнік

2310022 Падрыхтавалі:

Гродзенская вобласць Капыш Ганна, 14 год

Смаргонскі раён Жугашвілі Мікіта, 14 год

аг. Крэва, Кансультанты:

вул Багданаўская, 26 Міхалькевіч М.А,,

тел: 801592 90120 настаўнік гісторыі

E-mail: Васілеўская А.І.,

sch [email protected] настаўнік інфарматыкі

Крэва, 2021

2

У 1968 годзе, калі ствараўся наш
школьны музей, то ў ліку шматлікіх
першых экспанатаў былі хатнія рэчы,
прылады працы, адзенне, прадметы быту і
іншыя рэчы, якія першапачаткова і
складалі аснову музея. Пазней, калі музей
пашыраўся, набываў новыя экспанаты і
быў перапрафіліраваны ў гісторыка-
краязнаўчы, прадметы быту і прылады
працы склалі этнаграфічную экспазіцыю.
Дарэчы, адну з найбольш цікавых у музеі.
Этнаграфічная экспазіцыя нашага гісторыка-краязнаўчага музея ўключае ў
сябе некалькі калекцый:
 Калекцыя ганчарных вырабаў.
 Калекцыя вырабаў з жалеза.
 Калекцыя прылад працы для апрацоўкі ільну.
 Калекцыя вырабаў плеценых з саломы і лазы.
 Калекцыя саматканых ручнікоў з ільну.
 Пакой дома заможных жыхароў канца XIX ст.
Калекцыя ганчарных вырабаў

Найбольшую цікавасць і інтарэс у наведвальнікаў выклікае калекцыя
ганчарных вырабаў, і гэта не дзіўна. Ганчарствам у Крэве займаліся многія. Гэты
промысел быў развіты ў нашай мясцовасці са старажытных часоў. На гэта
паўплывала напэўна тое, што ў ваколіцах Крэва знаходзяцца залежы вельмі
якаснай гліны. У XIX ст у кожным трэцім крэўскім двары была ганчарная рамесная
майстэрня. Ганчары рабілі збанкі, глячкі, міскі, вазы, гліняныя цацкі-свістулькі.
Частку вырабаў яны пакідалі на свае патрэбы, частку прадавалі. Ганчарства
пакінула такі значны след у гісторыі Крэва, што намі была распрацаваны невялікая
тэатралізаваная пастаноўка “Падарожжа дылетанта”, якае ва ўсіх падрабязнасцях
раскрывае асаблівасці майстэрства і дасягненні Крэўскіх ганчароў. Пры наведванні
мы Вам яе абавязкова пакажам. У якасці рэкламы прадстаўляем невялікі ўрывак.

3

Ганчары з мястэчка Крэва
Дзеючыя асобы.
Іван – гаспадар дома.
Ганна – гаспадыня.
Антось – сусед.
Жыгамонт – вядучы тэлеперадачы “Падарожжа дылетанта”
Прадстаўленыя экспанаты. ( Гліняныя вырабы)
1. Крынка, гарлачык, гладыш – IX-пач.XXст
2. Жбан – IX ст.
3. Гляк – IX ст.
4. Кубак гліняны – IX-XX стст.
5. Ваза – IX-XX стст.
6. Гліняныя цацкі – XX ст.
7. Атрыбутыка – XX ст.
Дылетант. Добры дзень ў хату, шаноўнае спадарства. Калі не памыляюся, я
трапіў да ганчароў?
Гаспадар. Ды не, шаноўны спадар Жыгамонт. Якія ж мы ганчары? Мяне
завуць Іван і ганчарствам я не займаюся, я болей па шорніцкай справе майстар. А
гэта мой сусед Антось, цудоўны майстар – бандаршчык.
Дылетант. Вось табе і на. А я чуў, што ўсіх жыхароў Крэва завуць
ганчарамі. Хіба не так?
Антось. Яно то так. Ды справа ў тым, што ў наш час, на жаль, ганчарствам
ужо ніхто і не займаецца. Ды й ганчарамі нашых жыхароў даўно ўжо не завуць.
Дылетант. Дык што ж атрымоўваецца, што я дарэмна ў Крэва завітаў.
Няўжо ў вашым цудоўным мястэчку пра ганчарны промысел мне ніхто і не
раскажа?
Антось. Ну чаму ж не раскажам?! Раскажам пра сакрэты, якімі валодалі
крэўскія ганчары і як удасканальвалі свае вырабы на працягу стагоддзяў.
Іван. А што маем дык і пакажам.
Дылетант. Ну, дзякуй богу. Здаецца, я трапіў па адрасу.
Антось. Ганчарствам у Крэве займаліся здаўна. Археалагічныя даследаванні,
якія праводзіліся ў Крэўскім замку, дазваляюць сцвярджаць, што гэты промысел
быў развіты тут яшчэ ў XIV стагоддзі. Праўда, посуд, зроблены ў той час, меў

4

вельмі простыя формы. Ён вырабляўся з грубай глінянай масы, у якую, для надання
большай вогнетрываласці, дабаўлялі жарству - дробныя крышаныя каменьчыкі.

Іван. Посуд быў ляпны, таму паверхня яго была няроўная. Пазней, у канцы
ХІV-пачатку XVстагоддзя, вылепленыя вырабы пачалі дапрацоўваць на ручным
ганчарным крузе. Гэтае прыстасаванне дапамагала посуду набываць больш
прывабны знешні выгляд. Хутка і сама гліняная маса робіцца больш пластычнай.
Замест жарствы ў яе сталі дабаўляць пясок, паверхня посуду станавілася больш
гладкай. Для прыдання большай прыгажосці вырабы дэкарыраваліся рознымі
арнаментамі: шматрадным стужкавым, хвалістым, наколамі.

Іван. Ганна, ну хіба не бачыш, які шаноўны госць у хаце? Стаміўся, напэўна,
з дарогі. Піць ды есці захацеў. Хутчэй нясі што-небудзь на стол.

Ганна. Ой, і сапраўды. Заслухалася я тут
вас. Спадар Жыгамонт, вы калі-небудзь спрабавалі
ў спякотны дзень халоднага малака з сапраўднай
крынкі? Дык паспрабуйце малачка халоднага, ды
кваску крэўскага, які мы робім па рэцэпту,
Крынка, гарлачык, гладыш для вядомаму толькі нашым жыхарам.

захоўвання малака і квасу.

Дылетант. Не перадаць словамі! Аж у скронях сціснула. А ў чым жа сакрэт?

Іван. Сакрэт зусім просты. Справа ў тым,што гліняны посуд вельмі добра

захоўвае халодную тэмпературу. Вось такі посуд і выраблялі крэўскія майстры. А

назву ѐн мае розную: крынка, гладыш, гарлачык.

Антось. У ХVІ-ХVІІ стагоддзях крэўскія ганчары для аздаблення сваіх

вырабаў ужываюць паліву, шклопадобнае дэкаратыўна-засцерагальнае пакрыццѐ.

Пры дапамозе розных фарбавальнікаў гэтаму бясколернаму рэчыву маглі надаваць

зялѐныя і карычневыя адценні. Прыгатаванне палівы - дарагі і шкодны занятак,

таму вырабы глазуравалі пераважна знутры, а звонку - звычайна толькі ў верхняй

частцы.

Іван. Ганна, паглядзі, там, за куфрам, павінна быць вялікая сумка. Прынясі.

Пакажам спадару Жыгімонту і іншыя крэўскія ганчарныя вырабы. Вось гэты

высокі сасуд з выпуклымі бакамі і крыху завужанай гарлавінай называецца вялікі

жбан з адной і дзвюма ручкамі. У даўніну жыхары Крэва захоўвалі ў такіх

жбанах масла. Залівалі зверху халоднай вадой,

і на працягу некалькіх тыдняў масла

захоўвалася як свежае. Пазней гаспадыні сталі

прыстасоўваць такі посуд для захоўвання

разнастайных круп і мукі. Звярніце ўвагу на

вельмі цікавую і прыгожую расфарбоўку

посуду Жбан.

Антось. У ХVІІ-ХVШ стагоддзях мясцовыя майстры дабіваюцца

падабенства сваіх вырабаў да фаянсу, ужываючы белыя ангобныя пакрыцці. Як

бачым, крэўскія рамеснікі звяртаюць увагу не толькі на спажывецкія якасці сваіх

вырабаў, але і іх мастацкую вартасць. На працягу стагоддзяў расшыраўся і

5

асартымент вырабаў крэўскіх майстроў. Калі ў XIV - XV стагоддзях зроблены тут

посуд меў кухоннае прызначэнне (гаршкі, цѐрлы, патэльні), то пазней тут

выраблялі і сталовы посуд - збаны, глякі, міскі, талеркі, кубкі.

Іван. Вось гэты выпуклы сасуд з вузкім

горлам і плоскім дном, з адным ці двума вушкамі

называецца гляк. Адны былі зусім маленькія,

іншыя даходзілі да 10 літраў. У гляку насілі ваду

Глякі ўполе, настойвалі лекавы травы, захоўвалі алей і
віно. Як бачым майстры тут апрацоўвалі палівай

увесь сасуд з вонку.

Паглядзім, што тут яшчэ ѐсць у маѐй сумцы? Ага, кубкі

гліняныя. Выраблялі такія кубкі нашы майстры з адборнай

гліны. Пасля чаго абпальвалі на працягу 21 дня ў печах.

Дзякуючы сваім уласцівасцям, гліна доўга астывае, захоўваючы Кубак гліняны.

цяпло, пагэтаму, калі наліць чай у такі кубак, ѐн будзе цѐплым доўгі час.

Антось. Акрамя посуду, крэўскія ганчары выраблялі паліваныя скарбонкі і

люлькі, дымленыя падсвечнікі, тэракотавыя біканічныя і цыліндрычныя цяжары

для рыбацкіх сетак і, канечне ж, дзіцячыя цацкі. Многія з вырабаў, яксведчаць

археолагі, маюць ганчарныя клеймы.

Іван. А вось падзівіцеся, спадар Жыгамонт, якія цудоўныя вазы. Асабліва

ўражвае ваза ручной лепкі з замыславатымі

ўзорамі.

Антось. З канца XVI стагоддзя ў 13

гарадах Беларусі існавалі цахі рамеснікаў.

Цэхавая арганізацыя дапамагала членам гэтых

аб’яднанняў змагацца супраць эксплуатацыі

Вазы з гліны феадалаў. У Крэве ж усе ганчары працавалі

паасобку. Усяго ж на мяжы XIX і XXстагоддзяў ганчарствам у Крэве займаліся 82

двары. У гэты час посуд рабілі на нажным ганчарным крузе і глазуравалі, а часам

аздаблялі падглазурнай ангобнай размалѐўкай у выглядзе простых раслінных

арнаментаў.

Іван. Не забываліся нашы майстры і пра

дзяцей. Для дзяўчынак выраблялі вось такія

гліняныя лялькі, а для хлопчыкаў выраблялі кукуці

– цацкі-свістулькі.

Дарэчы, жыхароў

Крэва акрамя

ганчароў, з-за

гэтых свістулек яшчэ называлі кукуцямі.

Кукуці-цацкі -свістулькі.

6

Антось. Рынак збыту прадукцыі ганчароў з Крэва, дзякуючы ролі яўрэяў-

скупшчыкаў, быў вялікі. Скупшчыкі прыязджалі з Радашкавічаў, Смаргоні,

Ашмянаў, Валожына, Даўгінава, некаторыя з іх набіралі ў Крэве па 15-20 вазоў

посуду.

Здаралася, слава ганчароў з Крэва пакідала межы Беларусі. Вось і ў

Пецярбурзе на II Усерасійскай саматужніцкай выстаўцы, якая праходзіла ў 1913

годзе, не засталіся па-за ўвагай яе арганізатараў вырабы крэўскага майстра Міхаіла

Пазнанскага. За свой гліняны посуд, выкананы з густам і фантазіяй, ѐн атрымаў там

узнагароду.

Пра значную культурную і мастацкую вартасць

вырабаў нашых майстроў гаворыць і той факт , што

калекцыі крэўскай керамікі мінулых часоў захоўваюцца

ў многіх буйных музеях Беларусі.

Не забываліся крэўскія ганчары і пра ўшанаванне

сваѐй гістарычнай вѐскі. Выраблялі кулоны, медальѐны,

Сувенірная іншую атрыбутыку з выявамі Крэва, Крэўскага замка і

іншых знпаркаадмукіцтыыях мясцін Беларусі.

Антось. Не забываліся традыцыі крэўскіх ганчароў і пазней. У 1924 годзе тут

працавалі спецыяльныя курсы, на якіх можна было пазнаѐміцца з рознымі

тэхнічнымі прыѐмамі апрацоўкі керамікі. Са статыстычных звестак за 1927 год

вядома, што ў той жа час у Крэве ганчарным промыслам займаліся 8 сем'яў.

Іван. I ўсѐ ж ганчарнае рамяство ў Крэве паступова аджывала. Лепшыя

майстры ішлі на пенсію, жадаючых змяніць іх не знаходзілася. Ды і паліцы

магазінаў пачалі запаўняцца танным і больш практычным пластмасавым посудам.

Антось. Цяпер жа пра промысел, які калісьці быў другой (пасля замка)

візітнай карткай Крэва, нагадваюць толькі глыбокія яміны на месцах здабычы

гліны, тое-сѐе з прадметаў глінянага посуду, цудам захаванага ў некаторых сем’ях,

а таксама мянушкі “ганчары” ды “кукуці”, што ўсѐ радзей і радзей ужываюцца

жыхарамі суседніх вѐсак у адносінах да насельнікаў старога мястэчка.

Дылетант. Вялікі дзякуй. Калі сказаць, што ўражаны пачутым і ўбачаным,

то нічога не сказаць. Дзякуй спадарам Івану і Антосю, гаспадыні Ганне. Упэўнены:

цікавая атрымаецца перадача. Раю ўсім прысутным паглядзець. Да пабачэння і да

новых сустрэч.

Калекцыя плеценых вырабаў з саломы і лазы.
Пляценне - рамяство, вядомае ў нас ў Крэве

здаўніх часоў. Для пляцення выкарыстоўвалі лазу,
салому, чарот, карані дрэў, лыка, дубцы арэшніку,
бяросту. Ніводная вясковая сям’я не абыходзiлася без
плеценых вырабаў: каробак, кашоў, корабаў, сявенек,
калысак, лапцей, лубак, кашалеў і г. д.
У XIX ст. селянін не часта звяртаўся ў краму, рэдка бываў на кірмашы. Тады ўсѐ
неабходнае для быту і для вядзення гаспадаркі выраблялася ўручную.

7

Для пляцення з саломы выкарыстоўвалі пераважна жытнюю

салому з доўгім і роўным сцяблом. Сухую салому папярэдне

размочвалі ў вадзе, пасля чаго яна станавілася мяккай і

эластычнай.

Мастацкія вырабы з саломы – традыцыйнае сялянскае

мастацтва, якое вядзе свае карані ад

Плецены кораб для старажытнага культу хлеба. З даўніх
сыпучых рэчываў
часоў людзі пачалі плесці разнастайныя

прыгожыя рэчы – птушкі, лялькі, абручы, павукі,

дэкаратыўны посуд. Мастацтва саломапляцення асаблівага

росквіту дасягнула ў 70-я гг. Плеценымі вырабамі было зручна

карыстацца: яны – лѐгкія і няломкія. Самыя разнастайныя

ѐмкасці выраблялі сяляне і выкарыстоўвалі ў хатняй

гаспадарцы.

Напрыклад, амаль у кожнай Бутэль аплеценая
саломай
хаце быў кошык вялікі

плецены. Выкарыстоўваўся для захоўвання

прадуктаў у IX-першай палове XX стагоддзя.

Самым паспаўсюджаным абуткам былі лапці.

Лапці выраблялі ў

Кошык вялікі плецены кожнай сям’і, мелі іх

некалькі пра запас. Гэты танны абутак меў сваю

перавагу: лѐгкасць у носцы, прапускаў паветра і ў іх

не прэлі ногі. Лапці плялі з лазовага ці ліпавага лыка.

Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам.

А насілі лапці мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці

на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя Лапці
анучы, зімой – на суконкі.

Калекцыя прылад працы для апрацоўкі ільну.

У музеі прадстаўлены прылады працы для ўборкі і

апрацоўкі ільну. Нашы продкі славіліся

і славяцца майстэрствам вырошчвання гэтай неабходнай у

гаспадарцы расліны. Лѐн у даўнія часы апрацоўвалі

ўручную. Калі лѐн вырастаў, яго рвалі рукамі і сушылі. Каб

аддзяліць семя ад ствала, білі

церніцай, ачышчалі лѐн ад

кастрыцы. Для больш якаснай ачысткі

выкарыстовалі трапло.

Трапло – тонкая дошчачка лапатападобнай формы для

ачышчэння валакна ад кастрыцы. Ачышчанае валакно

часалі на грэбнях. Пасля атрымлівалася гатовае валакно.

Гэта галоўная сыравіна для ткацкага промыслу. Затым пражу Трапло

8

пралі на калаўроце. У каго не было калаўрота,

выкарыстоўвалі прасніцу і верацяно. Прылада для ручнога

прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для

гэтага служыла драўляная, крыху

завостраная палачка даўжынѐй 20-30 см

з завостраным верхам, патоўшчаным

нізам, на які для павелічэння вагі

надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Грэбень

Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню,

грушы.

Калаўрот Пасля таго, як кудзеля была спрадзена, яе адбельвалі. Часам
пражу фарбавалі. Асноўнай сыравінай для фарбавання ў

хатніх умовах служылі натуральныя фарбавальнікі: адвары або настоі лісця, кары

дрэў, сцяблоў, кветак, каранѐў траў. У выніку змешвання розных кампанентаў

атрымлівалі патрэбны колер. А потым пачыналі ткаць на кроснах. У сакавіку, калі

дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад: ніты, бѐрды, набіліцы і

інш. У наладцы красѐн і ткацтве звычайна ўдзельнічалі 2 – 3 жанчыны. У

залежнасці ад валакна і майстэрства ткачыхі палатно атрымлівалася рознай якасці.

Самае грубае ішло на мяхі, іншыя

гаспадарчыя патрэбы, тонкае – на адзенне,

ручнікі і г.д.

Посцілка Калекцыя саматканых ільняных
ручнікоў

Калекцыя жалезных прылад працы

Нягледзячы на тое, што беларуская зямля

небагатая сваімі металамі, ва ўсе часы жалезныя

рэчы і прылады працы адыгрывалі ў жыцці нашых

продкаў вельмі важную роль. У калекцыі музея

прадстаўлены посуд, наканечнікі для сахі, сярпы,

косы, пілы, сякеры. Падчас экскурсіі асаблівую

цікавасць у наведвальнікаў

выклікае калекцыя

вугольных прасаў. Наяўнасць праса ў доме лічылася

сімвалам дастатку гаспадароў. Часам прас нават

выстаўляўся на сурвэтцы побач з самаварам у якасці

Вугольны прас ўпрыгажэння на відным месцы і як бы ненарокам, але з
гонарам дэманстраваўся ўсім гасцям. Для асоба знатных асоб маглі вырабляцца

9

прасы самых дзівосных форм. Вугольныя прас награваўся бярозавым вуголлем,

верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі

адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было

ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недастатак – моцна капціў, выдзяляў

угарны газ і гарэлы пах.

Цікавасць у наведвальнікаў выклікая багатая калекцыя

самавараў канца IX - першай паловы XX ст. Гісторыя самавара

не надта доўгая – каля двух з паловай стагоддзяў. Для для

беларусаў ѐн быў і ѐсць нешта большае, чым проста “прадмет

хатняй гаспадаркі”. Самавар - сімвал сямейнага ачага,

утульнасці, дабрабыту, сяброўскіх зносін. Яго ўключалі ў

дзявочы пасаг, перадавалі па спадчыне, дарылі, ѐн займаў

ганаровае месца ў любым доме. Самавар

Многіх зацікавяць і прылады працы, якія рэдка можна сустрэць у музеях

Беларусі. Гэта склют (сякера для ачэсвання бярвенняў і піла для прадольнай

распілоўкі драўніны, а таксама прылада для прыгатавання ежы – прымус).

Склют Піла для прадольнай Прымус
распілоўкі драўніны

Пакой заможных жыхароў канца XIX cт

Перамясціцца ў атмасферу XIX ст. вам
дапаможа афармленне, рэчы і прадметы побыту ў
пакоі заможных жыхароў XIX ст. У першую
чаргу вас зацікавіць мэблевы драўляны гарнітур
(крэслы, лава, стол, камод), які нават і ў наш час
выглядае даволі прывабліва. Наяўнасць патэфона,
насценнага гадзінніка, чайнага сэрвіза, калекцыя
самавараў, ручнікоў на нашу думку нікога не
зможа заставіць быць раўнадушнымі.

Крэсла канца XIX ст. Насценны гадзіннік к. XIX cт.

Патэфон пач. XX ст.

10

Прапанаваная ў даведніку экскурсія пазнаѐміць наведвальнікаў з найбольш
важныя і цікавыя рэчамі, прадметамі быту, прыладамі працы. Знаѐмства дазволіць
турыстам атрымаць цэласную карціну гісторыі нашага населенага пункта,
дапаможа гасцям мястэчка на нейкі час апынуцца ў шэрагу гэтых і іншых
вандроўнікаў, якія калі-небудзь па нейкай прычыне пакінулі тут свой след. Нашы
экскурсаводы дапамогуць паглядзець на Крэва вачыма тых людзей, узнавіўшы і
тое, чаго ўжо няма.

Мы пастараемся, каб цяперашнія госці Крэва атрымалі задавальненне ад
вандроўкі, каб адчулі сваѐ дачыненне да гістарычнага працэсу.

Кантактная інфармацыя.
+3759259290120- народны-гісторыка-краязнаўчы музей
+375296395127 –загадчык музея Міхалькевіч Міхаіл Анатольевіч

P.S.
А як да нас даехаць? Ды вельмі проста. Крэва знаходзіцца на скрыжаванні многіх
аўтобусных маршрутаў. Глядзіце схему.


Click to View FlipBook Version